Рэспубліканскі бюджэт-2010 у Беларусі выканалі з дэфіцытам у Br4 трлн
Па выніках 2010 года рэспубліканскі бюджэт у Беларусі выкананы з дэфіцытам у 4 трыльёны рублёў.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Першапачаткова закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год прадугледжваў дэфіцыт у 2,7 трлн рублёў. Аднак пазней была зробленая карэкціроўка бюджэту, у выніку чаго дэфіцыт павялічылі да 4,78 трлн рублёў.