Reuters: Штодня публікуецца 400 мільёнаў твітоў
Гэтая лічба была агучаная на канферэнцыі, арганізаванай выданнем The Economist.
Нагадаем, сервіс мікраблогаў Twitter быў запушчаны ў 2006 годзе. У сакавіку сёлета карыстальнікі публікавалі яшчэ 340 мільёнаў твітоў штодня. Тады ў Twitter было 140 мільёнаў актыўных карыстальнікаў.
Паводле даследавання gemiusAudience, праведзенага ў лютым сёлета, беларуская аўдыторыя Twitter складае больш за 339 тысяч чалавек. Большасць з іх (57%) — жанчыны, 51% мае вышэйшую адукацыю, амаль 59% жывуць у Мінску. Штодня сайт сацыяльнай сеткі наведваюць каля 67 тысяч чалавек.