Рэжысёр Сяргей Арлоў падазраецца ва злоўжыванні

Як паведамляе "Ежедневник", пакуль Сяргею Арлову інкрымінуецца злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Нагадаем, ён працуе галоўным рэжысёрам тэлерадыёкампаніі "Віцебск". Яна якраз у 2007-2009 гадах і заключыла з міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй "Мір" дамову на падрыхтоўку 14 тэлеперадачаў. Паводле дакументаў іх зрабіў індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Арлоў (бацька рэжысёра), але насамрэч перадачы падрыхтавалі супрацоўнікі "Віцебска". Страты ацэньваюцца ў 56 мільёнаў рублёў.

Адзначым, што адна з самых знакамітых працаў Арлова — дакументальны фільм "Еўфрасіння Полацкая". У яго цэлая калекцыя узнагародаў, прэміяў, рэалізаваных праектаў, і гэта, магчыма, стала прычынай, што следства прасоўваецца даволі дзіўна. Паводле "Ежедневника", справа была распачатая месяц таму, але расследаванне рэальна так і не пачалося. Да таго ж кваліфікацыя дзеянняў Арлова магла б быць іншай, большай за "злоўжыванне" — сума нанесеных стратаў даволі значная.

Фота — bymedia.net