Rietumu banka прапануе крэдыты беларускаму бізнесу
Пра такую магчымасць заявіў прэзідэнт гэтага латвійскага банка Аляксандр Панкоў.
На думку Панкова, бліжэйшымі месяцамі выкліканы крызісам у Латвіі неафіцыйны "крэдытны мараторый" завяршыцца. Згодна з яго словамі, Rietumu banka вернецца на рынак фінансавання бізнеса не толькі ў Латвіі, але і ў суседніх краінах: Расіі, Літве, Эстоніі і Беларусі. Пры гэтым на рэалізацыю праектаў у еўрапейскай частцы Расіі і Беларусі можа быць выдзелена да 300 млн еўра.
У сферу крэдытных інтарэсаў банка ўваходзяць, найперш, лізінгавыя кампаніі, а таксама фірмы, што спецыялізуюцца на выдачы спажывецкіх крэдытаў насельніцтву. Перспектыўнымі Панкоў назваў і праекты ў галіне транзіту, лагістыкі, энергетыкі і гандлю, перадае ІА REGNUM.
Фота: credit-online.su