Румас абяцае, што з 1 снежня бензін не падаражэе
Пра гэта віцэ-прэм'ер Сяргей Румас паведаміў 30 лістапада, адказваючы на пытанні дэпутатаў Нацыянальнага сходу.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА. Нагадаем, што раней пра павышэнне з 1 снежня коштаў на паліва на 10% паведамляла агенцтва БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў канцэрне "Белнафтахім".
На сёння кошты за 1 літр складаюць: бензін Нармаль-80 — 4900 рублёў, АІ-92 — 5150 рублёў, АІ-95 — 5550 рублёў, дызельнае паліва — 5750 рублёў.