Рыгор Касячэнка ― новы старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

Яшчэ двое ўстрымаліся. Астатнія 88 дэлегатаў прагаласавалі “за”.

На пасадзе кіраўніка БФЛА Касячэнка змяніў Уладзіміра Патупчыка, які папрасіўся ў адстаўку пасля сёлетняй Алімпіяды. У Лондане беларускія атлеты выступілі правальна: упершыню ў гісторыі нашай краіны яны не заваявалі ніводнага медаля.

Цікава, што ўсяго 9 месяцаў таму Патупчык быў пераабраны на пасадзе кіраўніка БФЛА на другі тэрмін, піша агенцтва БелТА.

Даведка Еўрарадыё. Рыгор Касячэнка ― былы першы намеснік міністра спорта і турызма Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры.