На 200 рублёў даражэе праезд у грамадскім транспарце Магілёўшчыны

Такое рашэнне прыняў Магілёўскі аблвыканкам. Яго апраўдваюць стратамі, якія церпяць транспартнікі. За два месяцы 2012 года яны склалі 1 мільён долараў, адзначае БЕЛТА.

Нагадаем, што з сённяшняга дня падаражэў праезд у грамадскім транспарце сталіцы. Цяпер адна паездка каштуе 1500 рублёў.

Фота — bymedia.net