Саакашвілі: Арганізатары тэракту не дасягнуць пастаўленай мэты

Паводле інфармацыі адміністрацыі прэзідэнта Грузіі, Міхаіл Саакашвілі рэзка асудзіў любыя праявы тэрарызму і выказаў гатоўнасць аказання дапамогі беларускаму народу.

"Няма ніякага апраўдання тым, хто ўзняў руку на жыццё нявінных людзей. Упэўнены, што арганізатары тэрарыстычнага акту не дасягнуць пастаўленай мэты — дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі", — гаворыцца ў лісце прэзідэнта Грузіі.