Саакашвілі пахваліў Грыбаўскайтэ за крытыку беларускай апазіцыі

Міхаілу Саакашвілі спадабаліся словы Далі Грыбаўскайтэ пра тое, што беларускую апазыцыю хвалююць толькі грошы, перадае Радыё "Свабоду".

"Я чытаў вашу заяву пра беларускую апазыцыю. Вельмі добрая заява", — сказаў Саакашвілі на пачатку размовы.

"Ну, як сказаць. Вядома, гэта далікатнае пытаньне", — адказала літоўская кіраўніца.

Нагадаем, на мінулым тыдні Грыбаўскайтэ публічна раскрытыкавала беларускую апазіцыю. Па яе словах, частка апазіцыянераў падтрымлівае Крэмль і амаль не гавораць пра незалежнасць, а проста імкнуцца здабыць больш грошай.

Фота: telegraf.by