Сабака і кот пераходзяць вуліцу па пешаходным пераходзе (відэа)
На сайт perehvat.gov.by даслалі два цікавых відэа — як жывёлы пераходзяць вуліцу ў сталіцы на зялёнае святло.
Сабака і кот прадэманстравалі павагу да правілаў дарожнага руху, чаго не маюць некаторыя грамадзяне-аматары пераходзіць вуліцу на чырвонае святло.
Фота — onliner.by