Сабака не прапусціў у краіну мікрааўтобус з наркотыкамі
Падчас мытнага кантролю ён унухаў там марыхуану.
Мікрааўтобус ехаў з Польшчы ў Беларусь. Мытны кантроль кіроўца, 35-гадовы грамадзянін РБ, праходзіў у пункце пропуску «Варшаўскі мост». У боксе паглыбленага надгляду службова-вышуковы сабака зрэагаваў на змесціва аўтамабіля.
Пасля непрацяглагых пошукаў мытнікі знайшлі пластмасавую абалонку ад цацкі “Кіндэр-сюрпрыз”. Унутры кантэйнера знаходзілася самаробнае прыстасаванне для курэння наркатычных рэчываў і поліэтыленавы пакуначак з шэра-жоўтым рэчывам. А ў «кішэні» дзверы мытнікі выявілі 3 змятыя пачкі цыгарэт з шарыкамі чорнага колеру, абматаныя ізаляцыйнай стужкай.
Пасля гэтага кіроўца прызнаўся, што ў поліэтыленавым пакуначку насенне канопляў, а ў шарыках - марыхуана. Яго словы падцвердзіла экспертыза, піша “Брестская газета”.