Сакратар Саўбеза Расіі: трэба стварыць міжнародную абарону ад астэроідаў

Такое меркаванне выказаў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў. Ён нагадаў, што Савет бяспекі Расіі неаднаразова выступаў з падобнымі ініцыятывамі супрацьдзеяння касмічным пагрозам. "Для папярэджання гэтых пагрозаў неабходнае міжведамственнае супрацоўніцтва дзяржаваў, якія маюць неабходныя магчымасці для назірання і аналізу сітуацыі ў калязямной касмічнай прасторы", — цытуе словы Патрушава РІА "Новости".

Дарэчы, учора расійскія навукоўцы прапанавалі праект таннай супрацьастэроіднай сістэмы.

Нагадаем, метэарыт упаў на Урале ў пятніцу. Асноўныя пашкоджанні ад аскепкаў і выбуховай хвалі зафіксаваныя ў Чалябінскай вобласці. Пацярпелі больш за 1000 чалавек, з іх шпіталізаваныя 52 чалавекі.

Фота — ria.ru


Пачынаюцца пошукі метровых фрагментаў чалябінскага метэарыта (фота)