Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік трапіў у аўтааварыю

У каментары парталу TUT.BY, Лазавік пацвердзіў, што трапіў у аварыю на Мінскай кальцавой аўтадарозе каля Ждановічаў. Па яго словах, за яго машынай ехала сімпатычная дзяўчына-бландынка. З нейкай прычыны яна нямоцна стукнулася ў службовую машыну Лазавіка. Машына чыноўніка моцна не пацярпела — хіба што пару драпінаў. А бландынка, па словах Лазавіка, разбіла ў сваёй машыне фары. Пацярпелых у аварыі няма.

Фота — Vadnov для onliner.by