Сакрэтную службу ЗША ўпершыню ачоліла жанчына
Спецслужба адказвае за ахову вышэйшага кіраўніцтва краіны.
У аўторак Барак Абама абраў новым кіраўніком Сакрэтнай службы Джулію Пірсан, якая апошнім часам узначальвала апарат спецслужбы.
"За больш чым 30 гадоў службы Джулія пацвердзіла, што валодае тымі выдатнымі духам і вопытам, якія супрацоўнікі Сакрэтнай службы дэманструюць штодня", — заявіў Абама ў аўторак, прадстаўляючы новага кіраўніка спецслужбы.
Фота — thestar.com