Салігорцаў на трое сутак пакінулі без ліфтаў
Спыніліся амаль 60 ліфтаў у дамах па вуліцах Моладзевая, Кастрычніцкая, Багамолава і на Бульвары шахцёраў.
Вінаватымі былі злодзеі, якія скралі 35 метраў меднага кабеля. Дыспетчарская сувязь з ліфтамі знікла ў нядзелю, 14 жніўня, пасля абеду. Прычыну высветлілі хутка, адзначае газета "Інфа-Кур'ер". У падвале аднаго з дамоў быў парэзаны магістральны кабель дыспетчарскай сувязі.
Ужо 15 жніўня пачаліся рамонтныя працы. Аднак ліфты пачалі працаваць толькі 17 жніўня.
Дарэчы, сёлета зламыснікі ўжо двойчы рэзалі кабель дыспетчарскай сувязі ў раёне Бульвара шахцёраў.