Самалёт у Гаяне пры пасадцы разваліўся на дзве часткі

Інцыдэнт адбыўся ў міжнародным аэрапорце Чэдзі Джаган у гэтай паўднёваамерыканскай краіне, паведамляе агенцтва Франс Прэс. На борце лайнера знаходзілася болей за 160 пасажыраў і сябраў экіпажу, некалькі чалавек атрымалі лёгкія траўмы.

Вядуцца работы па эвакуацыі пасажыраў з разбуранага самалёта, аэрапорт зачынілі. Гэта ўжо другое за гэты дзень паведамленне аб значных здарэннях з паветранымі чаўнамі. Раней з аэрапорта Чыкага паступіла інфармацыя пра два самалёты кампаніі  Delta Air Lines, якія сутыкнуліся ў часе рулёжкі. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.