Самазабойца хацеў скокнуць з купала храма ў Ватыкане
Мужчына выклікаў паніку, узняўшыся на купал сабора Святога Пятра. Ён абвясціў пра свой намер рынуцца ўніз.
На шчасце, яго ўсё-ткі здолелі пераканаць не здзяйсняць суіцыд, пішуць італьянскія СМІ.
Спачатку з мужчынам паразмаўляла жандармерыя Ватыкану, а затым яго перадалі ў рукі італьянскай паліцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што 49-гадовы выхадзец з Албаніі хацеў пакончыць з сабой з-за сямейных канфліктаў.
Апроч таго высветлілася, што мужчына быў нелегалам, бо наконт яго не прынялі рашэння аб дэпартацыі. Ці арыштавалі яго, каб пазней выслаць з краіны, не паведамляецца. Раней албанец ужо меў праблемы з паліцыяй. Яго падазравалі ў сачэнні і выкраданні людзей, а таксама ў хатнім гвалце.