Самсонаў выступіць у 1/8 фіналу чэмпіянату свету па настольным тэнісе

У паядынку 1/8 фіналу сапернікам нашага суайчынніка будзе кітайскі тэнісіст Кі Чэн, інфармуе БЕЛТА. У гэтым матчы ў Самсонава будзе шанец узяць рэванш за паразу ў чвэрцьфінале парнага разраду. Тады ён разам з Паўлам Платонавым прайграў свайму сённяшняму суперніку, які выступаў у тандэме з Ма Лінем з лікам 2:4. 


Усе астатнія беларускія спартоўцы саступілі сваім сапернікам з тым жа вынікам. У 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Паўловіч прайграла кітаянцы Янь Ву. А ў чвэрцьфінале змяшанага разраду Вікторыя Паўловіч і Яўген Шчацінін капітулявалі перад кітайскім тандэмам Хао Шуай - Му Цзі.