Самую прыгожую дзяўчыну свету выберуць сёння ў Лондане
Там адбудзецца фінал прэстыжнага конкурсу прыгажосці "Міс свету-2011".
У гэтым конкурсе прымаюць удзел 122 прыгажуні з розных краін свету. Ад некаторых дзяржаў выступаюць некалькі дзяўчат. Па выніках папярэдніх конкурсаў, найлепшых вынікаў дабілася "Міс Парагвай" 21-гадовая Ніколь Вера, паведамляюць інфармагенцтвы.
Яе імя гучала сярод пераможцаў конкурсаў "Міс Талент" і "Міс Спорт". А таксамаі ў ТОП-20 "Міс Бікіні". Раней дзяўчына выступала на міжнародных спаборніцтвах па жаночым футболе і таэквандо. Яна захапляецца ёгай і тэнісам.
Беларусь накіравала ў Лондан гамяльчанку Насту Харланаву. Дзяўчына вучыцца на пятым курсе машынабудаўнічага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога.