Самым прыбытковым беларускім банкам застаецца “Беларусбанк”
Гэта вынікае з апублікаванай справаздачы прыбыткаў і стратаў банкаў.
Рублёвы прыбытак практычна ўсіх найбуйнейшых банкаў Беларусі працягвае расці, паведамляе “Ежедневник”. На другое месца, апярэдзіўшы «Белаграпрамбанк», перамясціўся «Прыёрбанк». Калі выразіць рост прыбыткаў у працэнтах, то ў «Беларусбанка» ён складзе 13,5%, прыбытак «Прыорбанка» павялічыўся на 36,5%, прыбытак «Белаграпрамбанка» - на 13%.