Савет Бяспекі ўдасканаліць сістэму бяспекі краіны
Савет бяспекі Беларусі да канца красавіка распрацуе прапановы па арганізацыі дадатковых захадаў па захаванні бяспекі ў краіне.
Як паведаміў БЕЛТА дзяржсакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў, такім чынам будзе выконвацца адпаведнае даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. Дадатковыя захады па захаванні бяспекі будуць адпрацоўвацца на розных аб'ектах, у тым ліку ў метро, на вакзалах, рынках, у гандлёвых цэнтрах ды іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей. "Бяспека аналізуецца і на іншых аб'ектах, прычым з пункту гледжання іх уразлівасці ад розных фактараў. Разглядаецца сістэма бяспекі краіны ў цэлым, і як яе ўдасканаліць", — растлумачыў Мальцаў.
Паводле яго слоў, у канцы красавіка ўсе прапановы выкладуць кіраўніку дзяржавы і пасля зацвярджэння стануць ўвасабляць у жыццё.