СБУ Украіны выклікае на допыт усё кіраўніцтва Інстытута сацыялогіі

У Службу бяспекі давядзецца ісці амаль 20 самым вядомым сацыёлагам Украіны. Як паведамляе УНІАН, яўка абавязковая, навукоўцам пагражаюць нават "прымусовым прыводам".

Аднак, як паведамляе РІА "Новости", СБУ заявіла, што не выклікала на допыт увесь склад вучонага савета інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук і дапускае, што гэта можа быць жартам.