Сёлета на Брэстчыне выяўленыя 33 новыя выпадкі заражэння ВІЧ
Асноўная маса заражаных — гэта маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў.
Як паведамляе газета "Заря", агулам на ўліку ў Брэсцкай вобласці знаходзіцца каля 1000 ВІЧ-інфіцыраваных. Больш за ўсё іх у Пінску — 46% ад усіх выпадкаў. Паводле медычнай статыстыкі, асноўны шлях перадачы ВІЧ - праз ін'екцыйнае ўвядзенне наркотыкаў (60%). Але ў апошнія гады значна вырасла колькасць выпадкаў заражэння полавым шляхам.
Кожны чацвёрты новавыяўлены інфікаваны быў старэйшы за 40 гадоў.
Фота — zp.comments.ua