Семінарыстаў таксама змусілі галасаваць датэрмінова

Як паведаміў сайту Generation.by на ўмовах ананімнасці адзін з студэнтаў семінарыі ў Жыровічах, навучэнцаў абавязалі прагаласаваць 19 ці 20 верасня.

У выніку прымусу амаль усе будучыя парвасалўныя святары пайшлі галасаваць датэрмінова. Па словах аднаго з семінарыстаў, пэўная незадаволенасць была, але ўсе вырашылі, што выбары не прэзідэнцкія, і агулам усё адно, калі галасаваць.

Мяркуецца, што загад галасаваць датэрмінова зыходзіць ад рэктара архіепіскапа Гурыя. Семінарысты кажуць, што пры папярэднім рэктары спробаў такога ціску не было.