Сенат Чэхіі легалізаваў марыхуану для лекавых мэтаў

Цяпер Чэхія павінна арганізаваць афіцыйныя пастаўкі марыхуаны з Нідэрландаў і Ізраіля. Потым у краіне пачнуць вырошчваць уласныя расліны. Для гэтага мясцовым вытворцам спатрэбіцца атрымаць дзяржаўную ліцэнзію.

Спіс хвароб, для лячэння якіх будзе выпісвацца рэцэпт на марыхуану, разгледзяць асобна. Аднак ужо вядома, што ў спіс хваробаў увойдуць рак, хвароба Паркінсана, рассеяны склероз і атыповая экзема, адзначае ИТАР-ТАСС.

Цяпер у Чэхіі дазволена вырошчваць, мець пры сабе і ўжываць невялікую колькасць марыхуаны. Але прадаваць яе забаронена.

Фота — AFP