Сенат ЗША разглядзіць рэзалюцыю па Беларусі
Дакумент, распрацаваны сенатарамі Дзікам Дэрбінам і Джо Ліберманам, унесены на разгляд заканадаўцаў 9 сакавіка.
У рэзалюцыі асуджаюцца нядаўнія выбары ў Беларусі як "сфальсіфікаваныя" і змяшчаецца патрабаванне да беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.
Дакумент таксама заклікае да новых жорсткіх санкцый з боку ЗША і Еўрасаюза адносна высокапастаўленых чыноўнікаў з Беларусі, паведамляе "Голас Амерыкі".
Як адзначыў сенатар Дэрбін, рэзалюцыя кажа народу Беларусі, што амерыканскі народ падтрымлівае ягонае імкненне да свабоды.