Сёння адбудзецца падрыхтоўчае паседжанне па справе "Народнай Волі"
Закрыццё газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" ініцыявала Міністэрства інфармацыі.
У Вышэйшым гаспадарчым судзе сёння адбудзецца падрыхтоўчае судовае паседжанне па пазове Мінінфармацыі аб закрыцці газэты "Народная Воля". Пачатак а 11-й гадзіне.
Нагадаем, рашэнне Мінінфармацыі было прынята ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Суд над "Нашай Нівай" адклалі да 18 траўня.