Сёння адбудзецца пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
На пасяджэнні дэпутаты плануюць ратыфікаваць 5 міжнародных дакументаў.
Дэпутаты плануюць ратыфікаваць 5 міжнародных дакументаў на чарговым пасяджэнні вясновай сесіі, якая пройдзе 3 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэпутаты збіраюцца ратыфікаваць пагадненне з Егіптам аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, а таксама пратакол аб унясенні паправак у пагадненне аб ільготных пастаўках спецсродкаў і спецтэхнікі для праваахоўнікаў і спецслужбаў краін АДКБ.
Парламентарыі плануюць таксама ратыфікаваць пагадненне з Расіяй аб ажыццяўленні транспартнага кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД у галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржсавета, які будзе займацца пытаннямі такой аховы. Дэпутатам трэба будзе ратыфікаваць папраўкі ў пагадненне аб памеры дзяржпошліны.
Акрамя таго, дэпутаты збіраюцца зацвердзіць справаздачу аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны за 2010 год.