Сёння адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага
Скаргу будзе разглядаць калегія суддзяўМінскага гарадскога суда.
Пачатак паседжання а 10-ай гадзіне. Нагадаем, што 24 лістапада суддзя Першамайскага суду Мінска Сяргей Бандарэнка прысудзіў старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Паводле рашэння суда, Бяляцкі таксама быў павінен выплаціць кампенсацыю шкоды ў памеры 757 мільёнаў рублёў. Неабходная сума была сабраная праз ахвяраванні.