Сёння адкрыюць помнік на магіле Руслана Салея

Адкрыццё помніка запланаванае на 8 верасня на 15-ю гадзіну.

Нагадаем, Руслан Салей, капітан нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, 7 верасня 2011-га загінуў у авіякатастрофе разам з камандай "Лакаматыў" з Яраслаўля.

Дзе будзе ўсталяваны другі помнік (на здымку), пакуль дакладна невядома. Магчыма, каля "Чыжоўка-Арэны" альбо ў парку Горкага, інфармуе "Прессбол".

Фота — Прессбол, БелаПАН