Аднаўляецца суд над “Народнай Воляй”. Выданне могуць закрыць
Працэс пачнецца а 10-ай гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.
Там жа ўчора вырашаўся лёс іншай незалежнай газеты -- “Нашай Нівы”. Нагадаю, што справа скончылася перамогай журналістаў, бо Міністэрства інфармацыі нечакана адмовілася ад прэтэнзіяў да газеты.