Сёння адновіцца суд над Алесем Бяляцкім
Яго вінавацяць у нясплаце падаткаў у буйным памеры.
Працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы. Ён пачаўся ўчора. Падчас першага дня паседжання пракурор і адвакат задалі свае пытанні падсуднаму. Таксама абарона падала некалькі хадайніцтваў.
Нагадаем, што лідар праваабарончага цэнтра “Вясна” знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня. Падставай для арышту стала інфармацыя аб банкаўскіх рахунках Бяляцкага ў Літве і Польшчы. На іх праваабаронца атрымліваў сродкі для фінансавання дзейнасці “Вясны”. Цяпер Бяляцкаму пагражае 7 гадоў турмы.