Сёння адзначаецца Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі
У 1996 годзе гэтае свята абвясціла Генеральная Асамблея ААН.
Дата 7 снежня была абраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1944 годзе ў канадскім горадзе Манрэаль была заснаваная Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО). Гэта спецыялізаваны орган ААН, які сочыць за развіццём грамадзянскай авіяцыі ва ўсім свеце.