Сёння адзначаецца Сусветны дзень здаровага стрававання
Ён праводзіцца штогод фондам Сусветнай гастраэнтэралагічнай арганізацыі пры падтрымцы 103 арганізацый удзельніц з 50 краін свету.
Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі людзей да ўзрастання колькасці праблемаў парушэння стрававання і неабходнасці знаходзіць эфектыўныя шляхі барацьбы з ім. Эксперты сцвярджаюць, што нерацыянальнае харчаванне ўплывае на працягласць жыцця людзей.
Фота — bymedia.net