Сёння БАТЭ згуляе з літоўскім “Экранасам”

Матч “Экранас” – БАТЭ пройдзе ў межах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Парад ім абодва супернікі ўжо прайшлі адзін этап. Беларускі клуб перайграў паўночнаірландскі “Лінфілд”, а “Экранас” быў мацнейшы за мальтыйскую “Валетту”.

Пераможца беларуска-літоўскага супрацьстаяння мае нядрэнныя шанцы трапіць у групавы этап самага прэстыжнага футбольнага клубнага турніру ў свеце. Праз тыдзень пасля сённяшняй сустрэчы барысаўчане будуць прымаць “Панявежыс” у сябе дома.