Сёння будуць судзіць ўдзельнікаў учарашняй акцыі салідарнасці

Нагадаем, што Сяргей Лучкоў, Мікіта Каваленка і Аляксандр Вялітчанка былі затрыманыя на процілеглым ад Кастрычніцкай плошчы баку праспекта Незалежнасці, насупраць знака нулявога кіламетру. Яны разгарнулі партрэты палітвязняў і пачалі скандаваць: "Свабоду!", Пасля чаго іх затрымалі і даставілі ва УУС Ленінскага раёна. Пасля складання пратаколаў іх адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, паведамляе БелаПАН.