Сёння ЕС пашырыць спіс неўязных на 16 прозвішчаў

На сустрэчы ў Люксембургу міністры замежных справаў ЕС сёння павялічаць санкцыі ў дачыненні да людзей, блізкіх да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Зараз 192-м чыноўнікам забаронены ўезд у ЕС і тры беларускія кампаніі маюць там замарожаныя актывы.


З 10 кастрычніка ў спісе забароненых будзе 16 новых імёнаў. Большасьць з іх з’яўляюцца суддзямі, якія судзілі асобаў, што пратэставалі супраць рэжыму пасля прэзыдэнцкіх выбараў у снежні 2010 году.

Дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Мінска завяршаецца у канцы кастрычніка, але сярод 27 краін-членаў ЕС ёсць аднадушнае меркаванне, каб працягнуць іх на адзін год, паведамляе “Радыё Свабода”.