Сёння гадавіна смерці прафесара Івана Нікітчанкі
Навуковец і грамадскі дзяяч загінуў у аўтакатастрофе.
Аўтамашына, якой кіраваў Нікітчанка, сутыкнулася з грузавіком на трасе Мінск - Маладзечна - Нарач. Не прыходзячы ў прытомнасць Іван Нікітчанка памёр у маладзечанскай гарадской лякарні 20 лістапада.
Паводле высноваў судова-медыцынскай экспертызы, падчас руху ў 71-гадовага Нікітчанка магло стаць дрэнна з сэрцам, з-за чаго ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там яго аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком. Якіх-небудзь перашкод, якія маглі б прымусіць яго зрабіць такі манеўр, па інфармацыі следства не было, паведамляе БелаПАН.