Сёння літоўскі Сейм абмяркуе справу Алеся Бяляцкага

Паседжанне будзе прысвечана сітуацыі з перадачай уладам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Напярэдадні старшыня камітэта Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што улады Літвы павінны высветліць, хто зрабіў такі сорам Літве, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 4 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю быў затрыманы кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Мяркуецца, што падставай для яго арышту сталі інфармацыя аб літоўскіх рахунках Бяляцкага, атрыманая ад уладаў Літвы. Цяпер Бяляцкаму пагражае сем гадоў турмы.