Сёння Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі
Кіраўнік Беларусі знаходзіцца ў Маскве з афіцыйным візітам.
Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Як чакаецца, яны абмяркуюць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Лукашэнка таксама сёння правядзе паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.