Сёння пачынае працаваць выстава “Аўтографы Янкі Купалы”

Там адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага Купалаўскага года, у межах якога і адбудзецца прэзентацыя выдання — каталога “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”, піша “Народная Воля”.

Калекцыя рукапісаў насамрэч унікальная. Сярод іх ёсць зборнік “Шляхам жыцця”, аўтографы паэм “Сон на кургане”, “Бандароўна”, камедыі “Паўлінка”, ранніх вершаў паэта на беларускай і польскай мовах, асабістыя лісты і запісы.