Сёння пачынаецца продаж квіткоў на гульні БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Спачатку у касы паступяць білетныя пакеты для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў  БАТЭ. У пакет уваходзяць тры квіткі на хатнія гульні барысаўчан. Пачатак продажаў – а 15-ай гадзіне. Заўтра на Барысаўскім гарадскім стадыёне і сталічным стадыёне «Дынама» білетныя пакеты паступяць у агульны продаж. Набыць іх можна будзе, пачынаючы ад 10-ай гадзіны. Асобна квіток на бліжэйшую хатнюю гульню БАТЭ з “Барселонай” можна будзе набыць толькі 24 верасня, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Кошты білетных пакетаў немаленькія. Самы танны каштуе 190 тысяч рублёў, самы дарагі – 700 тысяч. Продажы абмежаваныя. Набыць можна толькі па два пакеты ў адны рукі.