Сёння пяты дзень судовага працэсу аб тэракце ў метро

Замест гэтага адвакат падсуднага папрасіў суд абнародаваць два пратаколы допыту і прадэманстраваць відэазапісы ад 13 красавіка. На гэтых відэазапісах было бачна, што Канавалаў паводзіўся на допыце ненатуральна, скардзіўся на кепскае самаадчуванне і тлумачыў гэта тым, што напярэдадні піў гарэлку. Аднак не выключана, што і ў часе допыту абвінавачаны быў у нецвярозым стане, бо ён увесь час глядзеў у падлогу і кепска вымаўляў асобныя словы.

Адвакат Дзмітрыя Канавалава таксама звярнуў увагу суда на неадпаведнасць тэксту пратакола і відэазапісу допыту.