Сёння Сусветны дзень барацьбы з дыябетам

На жаль, колькасць хворых на цукроўнік ва ўсім свеце імкліва расце. Так, у Беларусі дыябетыкаў становіцца болей на 7-8% штогод. Кожны год гэтую хваробу ўпершыню выяўляюць у 20-22 тысяч чалавек.

Сёлета ў краіне зарэгістравана амаль 211 тысяч пацыентаў з дыябетам. Асноўная прычына росту захворванняў — павелічэнне колькасці людзей з залішняй вагой і атлусценнем і эмацыйнае перанапружанне, хранічны стрэс.