Сёння Вярхоўны суд разгледзіць скаргу БСДП (Грамада)
Партыя абскарджвае адмову ў рэгістрацыі зменаў у статуце.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) падала ў Вярхоўны суд скаргу на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў у статут парты.
Іх прыняў паўторны 13 з'езд БСДП, які адбыўся 5 чэрвеня і які Мінюст прызнаў нелегітымным.