Сёння ў Беларусі адзначаецца традыцыйнае свята – Юр'я

Менавіта гэты дзень нашыя продкі лічылі пачаткам сапраўднай вясны. На Юр'ю першы раз пасля зімы аглядалі палеткі і выганялі на пашу жывёлу. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну.