Сёння ў Мінск прылятае зборная Францыі па футболе
У мінскім гатэлі "Еўропа" французы выкупілі ўсе нумары на 4 дні.
Зроблена гэта для таго, каб ніхто не замінаў футбалістам рыхтавацца да матчу з беларускай зборнай у рамках адборачнага турніру Еўра-2012, які пройдзе 3 чэрвеня.
Па словах адміністрацыі гатэля, нейкай дадатковай аховы для гасцей не плануецца, паведамляе Прессбол.
Французы былі чэмпіёнамі свету 1998 года, чэмпіёнамі Еўропы 1984 і 2000 гадоў, а таксама срэбранымі прызёрамі сусветнага першынства ў 2006 годзе.