Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Вацлава Гавэла
Яе ладзіць рух “За свабоду”.
Вечарына пройдзе па адрасе праспект Незалежнасьці 80, 73. Яна прысвечаная 35-годдзю абвяшчэньня маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў “Хартыя-77”.
Нагадаем, што Вацлаў Гавэл сышоў з жыцця 18 снежня мінулага году. Яго прах пахавалі ў сямейным склепе на Вінаградскіх могілках Прагі.