Сёння ў Мінску за суперкубак Беларусі пазмагаюцца БАТЭ і "Гомель"

Барысаўчане прэтэндуюць на суперкубак як чэмпіёны Беларусі, а гомельскі клуб — як ўладальнікі Кубка краіны. Матч пачнецца ў сталічным футбольным манежы а 20-й гадзіне. Жывую трансляцыю з паядынка будзе весці тэлеканал СТВ.

Нагадаем, у 2010 і 2011 гадах суперкубак выйграваў БАТЭ, які перамагаў наваполацкі "Нафтан" (па пенальці — 3:2) і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" (3:0).