Сёння ў Пінску пачынаецца фестываль палескай культуры
Чакаецца, што госцем фэсту "Галасы Палесся" стане міністр культуры Павел Латушка.
Абласны фестываль пройдзе ў Пінску. Падчас культурніцкага свята, якое працягнецца ажно тры дні, перад пінчукамі выступяць мастацкія калектывы Брэстчыны. Акрамя таго, будзе працаваць горад майстроў: там пройдуць майстар-класы па традыцыйных рамёствах. .
Фота — sozhnews.info